На прыканцы мінулага траўня вакалістка і аўтарка песень соўл-гурта Dee Tree Валерыя Дэле прадставіла новы электронны праект Koob Dele. Потым было лета, жнівень, маршы і адсутнасць натхнення. У кастрычніку Лера пераехала ў Берлін — паступіла вучыцца ва ўніверсітэт мастацтваў. Толькі пасля смерці Рамана Бандарэнкі да музыкі вярнуўся дар пісаць песні. “Не чапай“ — вынік доўгага маўчання і ўнутранага болю за ўсё, што адбываецца ў Беларусі. Песня прысвечана ўсім загінулым пратэстоўцам. У межах музычнай рубрыкі “Такога вы не чулі“ слухаем кампазіцыю, гаворым пра жыццё і вучобу Леры ў Берліне, лёс Dee Tree і не толькі.
Hide player controls
Hide resume playing