“Амністыя“ для ўладальнікаў няўлічанай зброі аб'яўлена ў Беларусі да 1 ліпеня. Грамадзяне, якія маюць у сябе няўлічаную ў органах унутраных спраў паляўнічую, спартыўную і газавую зброю, могуць да 1 ліпеня бягучага года звярнуцца для яе рэгістрацыі альбо добраахвотнай здачы. Пры гэтым яны вызваляюцца ад устаноўленай заканадаўчымі актамі крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў адносінах да дадзенай зброі.
Hide player controls
Hide resume playing