Баскетбольны клуб «Рубон» трымае ўдар і працягвае набіраць ачкі ў чэмпіянаце краіны. Пасля паражэнняў ад сярэбранага прызёра «Гродна-93» віцябляне двойчы ўзялі верх над «СДзЮШАР-Цмокі» і ідуць на чацвёртым месцы ў розыгрышы. Цяпер падапечныя Руслана Байдакова будуць рыхтавацца да самых важных матчаў на папярэднім этапе. 2 лютага да іх прыедзе галоўны канкурэнт у барацьбе за чацвёртае месца – сталічны «Імпульс – БДУІР». Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Hide player controls
Hide resume playing