24/06 Gdansk, Index Klubokawiarnia
25/06 Vilnius, фестываль “Pradmova“
Beat: Jared Geto
Учора я глядзеў як любяць плаваць качаняты,
Потым усю ноч не спаў: што ж такое та, рабяты?
Дробныя і кволыя, мокрыя па вушы
Качаняты не чапляюцца за кавалак сушы,
Убакі далей плывуць ад качкі мамкі ўпотай -
А мне што, так і сядзець тут дома з сухой жопай?
Я і сам з вусамі гусь, нават з цэлай барадой -
Як пісаў Ашмянскі веснік - “Бардаўскі плэйбой”!
Долі, бемолі, розныя трыёлі -
У мяне ужо ад музыкі на вушах мазолі
(Я канешне ведаю, што граматнеша - мазалі,
Але ж не такія сролі ездзяць на гастролі)
Клічу...ць на сцэну мяне мае шляхі,
Вось такі ашмянскі Роберд бляха Дзілан ад сахі.
Пакуль пасвіў я кароў прачытаў багата кніжак
І з паўтыка пазнаю, дзе Мацкевіч, а дз е Жыжак.
Ляды, Жалудок, Гурнофель, Буда-кашалёў…
Оксі, выбачай, твой нэймдропінг для лахоў!
Мне літаратура ежа - як свіня для копта.
Духоўна каларыйны, музычна лёгкі, ёпта
Hide player controls
Hide resume playing