Тут нараджаюцца прэзідэнты, а паэты і перакладчыкі хочуць, каб іх тут пахавалі. Тут зарадзілася беларуская металургія і знайшлі свой спачын ідэйны натхняльнік вялікалітоўскай Рэфармацыі Сымон Будны і паэтка нашаніўскай пары Канстанцыя Буйло. Тут нават за саветамі гучалі набажэнствы на роднай мове, а ў наш час тут аднавілі і асвяцілі засыпаную ў суворы час крынічку ды пасадзілі вакол яе 111 вішнёвых дрэўцаў. Ух, і хораша ж тут будзе ўвесну, якая ўжо зусім хутка! Трымайся, браце, беларус, вясна блізка, а ў
Hide player controls
Hide resume playing