У 1920 годзе тэрыторыя Беларусі была падзеленая паміж Польшчай і Расіяй. Тысячы случакоў узялі ў рукі зброю і сталі на абарону непадзельнай і незалежнай беларускай дзяржавы ў яе этнічных межах. Каб такая важная старонка гісторыі Беларусі не была забыта, грамадскія актывісты прапануюць усталяваць у Слуцку помнік у гонар абаронцаў Случчыны. Ці прыслухаюцца ўлады да меркавання грамадзян і ці пагодзяцца з прапановай усталяваць такі помнік? Якім чынам будзе выбірацца макет будучага помніка? На якія сродкі ён будзе рабіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць грамадскія актывісты Аліна Нагорная і Ігар Случак. Слухайце размову у 15:05 пасля выпуску навін.
Hide player controls
Hide resume playing