Гэтага 12-гадовага беларуса хацелі бачыць у сваіх камандах сусветна вядомыя футбольныя клубы Але ён выбраў мадрыдскі «Рэал». Хлопчыка завуць Аляксей Маёраў і ў свае 12 год ён ужо падпісаў кантракт, якім вельмі ганарыцца сам і яго бацькі. «Рэал» — гэта клуб нумар 1 у свеце — літаральна па ўсіх пазіцыях, мы гэта ўжо адчулі на сабе. І я вельмі рады, што Лёша далучыцца да гэтай каманды — сёння ўвечары ён ужо правёў з трэніроўку з хлопцамі з акадэміі» — распавёў -бацька футбаліста. Умовы і дэталі кантракту Маёрава не разгалошваюцца, але бацька кажа, што яны вельмі выгодныя: «Нарэшце Лёша зможа засяродзіцца выключна на футболе, таму што рашэнне ўсіх іншых пытанняў бярэ на сябе клуб. Умовы, якія прапанаваў „Рэал“, па запэўненні самога клуба не маюць аналагаў для такога юнага футбаліста. І мы вельмі шануем давер, які аказаў нам каралеўскі клуб. Насамрэч і ў Лёшы, і ў „Рэала“ адна і тая ж мэта. Гуляць у футбол і быць найлепшымі ў свеце», — адзначыў Маёраў-старэйшы.
Hide player controls
Hide resume playing