П'яны вадзіцель на сагнанай машыне быў затрыманы ў мінулыя выхадныя супрацоўнікамі ДАІ. На пульт аператыўнага дзяжурнага паступіла паведамленне ад неабыякавага грамадзяніна, які паведаміў пра тое, што па горадзе ездзіць вадзіцель ў стане алкагольнага ап'янення. Адначасова з гэтым паступіла паведамленне ад іншага грамадзяніна аб выкраданні яго транспартнага сродка з вул. Камуністычнай. У далейшым, высветлілася, што гаворка ідзе пра аднаго і таго ж чалавека.
Hide player controls
Hide resume playing