Набыць квiткi: Сучасны ірландскі драматург Марцін МакДонах – гэта «сапраўдная сенсацыя тэатральнай Еўропы», «цуд сучаснай сцэны», «Таранціна ад тэатра». Менавіта так называюць яго самыя строгія крытыкі Старога і Новага свету. “Калека з вострава Інішман” – першая пьеса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна. Пра што гэта гісторыя ў рэжысёрскім прачытанні Аляксандра Гарцуева? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца. Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з’яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе. Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы… Аўтар: Марцін МакДонах Жанр: трагікамедыя ў 2-х дзеях Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў Мастак па касцюмах: Марына Алекна Мастак па святле: Сямён Давыдзенка Кампазітар: Дзмітрый Фрыга Прэм’ера: 15 красавіка 2021 Працягласць: 3 г. з антрактам
Hide player controls
Hide resume playing