🔷 [public22639447|УНІКАЛЬНЫ БЕЛАРУСКІ ФОТААЛЬБОМ ГРАФА ТЫШКЕВІЧА ЗНАЙШЛІ Ў ПАРЫЖЫ! / МАЙСТЭРНЯ КАЦЯРЫНЫ ВАДАНОСАВАЙ] Чапец з вушкамі, пацеркамі і доўгімі стужкамі – адзін з самых кранальных і рамантычных элементаў традыцыйнага строю жанчын Панямоння. Гэты галаўны ўбор, вядомы пад назваю “каптур“, сустракаўся ў розных рэгіёнах Беларусі: на Гарадзеншчыне, Меншчыне, у частцы Віцебшчыны – і быў не толькі побытавай аздобаю, але і знакам статусу, прыгожым этнаграфічным адлюстраваннем часу. Якія былі фасоны ў каптура? Чым адрозніваюцца валожынскі, капыльскі і камянецкі каптуры? І што звязвае гэты галаўны ўбор з фатаграфіямі графа Бенядыкта Тышкевіча? Пра ўсё па парадку – у новым выданні праграмы «Нітка Зорка». Паглядзіце, адчуйце, натхніцеся. 00:00 “У вас усе такія каптуры носяць?“ 03:21 Інтра 03:57 “Ён будзе цябе фатаграфаваць? Цудоўна!“ 05:01 Што такое каптур? 07:10 Як уладкаваны каптур і з чаго складаецца? 11:04 “Пан робіць вечныя карцінкі. Гэта добрая доля“ 12:59 Як вымушаная рэч сталася ўлюбёнаю? 14:37 Каптур – самая багатая частка строю 16:43 “Гэта дробязь, на памяць...“ 18:04 Беларускае жыццё вачыма графа Тышкевіча 18:48 Вечныя здымкі
Hide player controls
Hide resume playing