Myvideo

Guest

Login

Я адчувала, што беларускамонай супольнасці не хапае чагосьці проста цікавага і звычайнага (2)

Uploaded By: Myvideo
45 views
0
0 votes
0

Як беларуска пераехала ў ЗША і занялася папулярызацыяй роднай мовы. Колішняя гамяльчанка [ Карслян|Яна Карслян] і стваральніца беларускамоўнага ютуб канала «[ шчыра прызналася «Штодню»: калісьці яна гаварыла, што з Расеі, а на ейны пераход на беларускую мову паўплываў муж-армянін. «Мой муж лінгвіст, ён з Арменіі. І ён паўплываў, што я перайшла на беларускую мову. Армяне не кажуць, што яны з Расеі. Яны могуць гадзінамі распавядаць пра сваю мову і гісторыю, нават калі суразмоўца будзе ўжо спаць». Яна Карслян – пра хімію, беларускую мову, ідэю стварэння «Янахімічыла», а таксама, якіх беларускамоўных каналаў не хапае, – у гутарцы са «Штоднём». Яна скончыла гомельскую школу № 27, вучылася на хімічным факультэце ў БДУ. Скончыла магістратуру ў Акадэміі навук. Пасля з’ехала ў [ ў аспірантуру. У 2020 годзе абаранілася, мае ступень: [ in Chemistry|PhD in Chemistry]. Аўтарка ютуб канала «Янахімічыла», які вядзе па-беларуску. За тры тыдні канал займеў больш за 600 падпісчыкаў, а відэа набралі каля 4 тысяч праглядаў. «Як палепшыць вашу каву?» і «Топ 6 хімічных рэчываў для чысціні ў доме», – гэтыя відэа можна знайсці на канале. — Ці сумуеш па Гомелі? Што ўзгадваеш? — Не сказала б, што нейкія мясціны згадваюцца. Хутчэй сумую па сваяках. Я згадваю цёплым словам сваю школу. Нават скажу больш. Не школу цалкам, а настаўнікаў пэўных, якія далі моцную базу па хіміі і матэматыцы. Тое, з чым я засталася да гэтага моманту. То бок захапленне матэматыкай і хіміяй — з Гомеля. Людміла Фёдараўна Каралёва, мая настаўніца па матэматыцы, навучыла мяне любіць навуку. У тым сэнсе, што ёй можна захапляцца самой па сабе, без нейкіх мэтаў і адзнак. Па хіміі была была настаўніца, якая дала мне базу, бо  мы рыхтаваліся да алімпіяд. Гэта была настаўніца, якая любіла сваю прафесію. Я дагэтуль узгадваю добра гэтых настаўніц. — Беларуская мова са школы з сям’і ці ўніверсітэта? — Ад сэрца. Да таго, як я пераехала ў ЗША і пражыла тут 2 гады, я ведала толькі аднаго беларускамоўнага чалавека. І я магу сказаць, што не разумела, што гэта жывая мова. Мне здавалася, што мы яе вучым як ангельскую. Маўляў, калі-небудзь кудысьці паедзеш, сустрэнеш беларускамоўнага беларуса і пагаворыш. Як і з ангельскай. Вучыш ангельскую і думаеш, навошта яна мне. Але ў душы спадзяешся ды і бацькі кажуць: «А павучы, можа, і спатрэбіцца». У мяне была мая бабуля, якая рана памерла. Яна размаўляла на трасянцы. Яна была з вёскі, у яе было цяжкае жыццё. У сям’і ў нас размаўлялі па-расейску, бо муж у бабулі быў расеец. І ў мяне было адчуванне, што беларуская мова з вёскі, як мая бабуля. Там у яе была гэтая мова. У дзяцінстве мне нават падавалася, што гэта нейкі дыялект. Але я вельмі любіла сваю бабулю. Калі я пераехала ў ЗША, то ў мяне часта пыталі, адкуль я, дзе гэтая Беларусь знаходзіцца. Тут такая традыцыя: у ЗША заўсёды пытаюцца, адкуль ты, нават калі з суседняга штата. У пэўны момант я стамілася распавядаць і паказваць, дзе [ І я пачала казаць, што я з Расеі. Потым я пазнаёмілася са сваім мужам. Ён з Арменіі. Ён вельмі нацыяналістычна арыентаваны. І калі ён пачуў, як я сказала некаму, што з Расіі, ён такі: «Што? Ты нармальная?». Пасля гэтага я пачала думаць, што важна казаць, што я з Беларусі, хай і дзесяць разоў на дзень паказваць, дзе гэта. Я пачала прыглядацца, як іншыя ставяцца да сваіх моў, да сваёй радзімы. Мой муж лінгвіст і паўплываў моцна, што я перайшла на беларускую мову. Прытым, што іхняя мова жывучая. І армяне не кажуць, што яны з Расіі. Яны будуць вучыць на армянскай мове. І будуць расказваць пра сваю мову і гісторыю гадзінамі, нават калі суразмоўца будзе ўжо спаць (смяецца). Я за ўсім гэтым назірала ў армянскай суполцы. А яшчэ ў мяне сябры з Ірана, [ [ І я глядзела на іх і разумела, што гэта  важна казаць, хто ты і адкуль ты. Усё гэта паўплывала на мяне, я пачала цікавіцца беларускай гісторыяй беларускай. Пачала гугліць. Зразумела тое, што калі гуглю па-расейску, то гэта адрозніваецца ад таго, калі гуглю па-беларуску. Гэта нейкія дзве паралельныя гісторыі. Супярэчнасцяў было багата. І я, як нейкі крыміналіст, пачала разбірацца. І даразбіралася да таго, што перайшла на беларускую мову. І сама стала нейкай нацыяналісткай. Мне стала крыўдна, што да гэтага я жыла ў падмане, жыла ў нейкіх дэкарацыях у Беларусі. Не бачыла вось гэтага паралельнага сусвету, дзе зусім іншая гісторыя, дзе людзі беларускамоўныя. У ЗША я сустрэла тут шмат беларусаў і беларускамоўных. І пазл у мяне

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later