Уздоўж берага Балтыйскага мора ляжаць невялічкія дробныя каменьчыкі. Цёмныя ды празрыстыя, яны нагадваюць спыніўшуюся хвалю, якая нясе кавалачак нейкай казкі, якую цяпер ужо немагчыма скласці цалкам. Нехта кажа, быццам гэта смала дрэў, якая трапіла ў ваду, нехта будзе распавядаць пра нейкія мінералы, але ж калі б вы сабралі іх дастаткова ды паслухалі - гэтыя камяні б вам самі адказалі на ўсе пытанні. Слухаць тут: Тэкст: Глыбіня, я чую голас твой Я чую крык жаласлівы Я бачу слёзы бурштынавыя Я іду да цябе, Юратэ Уладарыня мора Калі вогнішчам Эльма апалены снасці Калі вецер раз’юшаны хвалі хістае Колі ноч прынясе не спакой, а няшчасце У сэрцы сваім да цябе заклікаю Не ўбачу ўзыход праз цяжкія хвалі Мне дарога на дно будзе як ратаванне Маі леккія полымям смерць абдымае Чакай мяне побач, дзяўчына марская Глыбіня, я чую голас твой Я чую крык жаласлівы Я бачу слёзы бурштынавыя Я іду да цябе, Юратэ Уладарыня мора Хай вада апынецца атрутай Хай загінуць у хвалях мне доля Нават ў смерці побач я буду Ты мая апошняя воля Дакраніся мяне хутчэй, глыбіня З усмешкаю я патанаю Будзем побач ды будзе вакол цішыня Будзем разам, дзяўчына марская Ніколі ня будзе сэрца багіні Належаць смяротнай істоце Ты будзеш у палоне ў сіняга мора Цяпер катаваць ў адзіноце А хлопца глыналі драпежныя хвалі Загінуць цяпер яго доля Адна засталася дзяўчына марская На гэта Пяркунаса воля Адаврірог - фольк-метал гурт з Беларусі. Моц рытм-секцыі і гітар спалучаюцца з меладычнасцю самых разнастайных акустычных інструментаў: скрыпкі, калёснай ліры, віяланчэлі, дуды, бузукі, мандаліны, баяна ці флейты. Унікальнае гучанне і непадобнасць да тыповых прадстаўнікоў жанру зацікавяць слухачоў розных жанраў - фольк, дэз, блэк і нават альтэрнатыўнага металу ды металкору. Тэксты песен перанясуць вас альбо ў старажытныя часы з гісторыі Беларусі, або ў сусвет беларускай ды сусветная міфалогіі. #metal #folkmetal #alternative #violin #hurdygurdy #cello #electricguitar #bass #drums #growling #mythology #jurate #belarus #belarusian #slavic
Hide player controls
Hide resume playing