25 лістапада расійскія ваенныя захапілі тры украінскія караблі, якія накіроўваліся з Адэсы ў Марыупаль. У адказ Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прапанаваў увесці ў краіне ваеннае становішча. Прапанову падтрымаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Праект рашэння аб увядзенні ваеннага становішча накіраваны на разгляд дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Што на самой справе адбылося ў Азоўскім моры і хто вінаваты ў інцыдэнце? Ці варта з-за гэтага ўводзіць ваеннае становішча? Як ваеннае становішча ва Украіне паўплывае на планы беларусаў, якія збіраюцца наведаць гэтую краіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і аналітык украінскага “Інстытута будучыні” Ігар Тышкевіч. Слухайце размову з Андрэем Паротнікавым і Ігарам Тышкевічам у 13:05 пасля выпуску навін.
Hide player controls
Hide resume playing