Паглядзіце, як сабакі дапамагаюць украінскім вайскоўцам бараніць радзіму. Шчанюк Джэсі нарадзіўся на перадавой. Ён па гуку разумее розніцу паміж расійскімі і ўкраінскімі бомбамі. Джэсі разам з памежнікамі патрулюе мяжу, каб сачыць за расійскімі захопнікамі. А Патрону два гады. Ён паўсюль суправаджае чарнігаўскіх піратэхнікаў. Ад пачатку вайны ён разам з сапёрамі знайшоў каля 90 выбуховых прыстасаванняў.
Hide player controls
Hide resume playing