Вельмі спадабаўся новы фільм Bridge Of Spies з Tom Hanks у галоўнай ролі. У фільме расказваецца гісторыя абмену савецкага шпіёна на расейскага лётніка. Падчас аднаго з допытаў у КДБ згадваюцца і Баранавічы. Але найбольш мне фільм нагадаў гісторыю абмену беларускіх вязьняў. У верасьні 1933 г. аўтар беларускага “Архіпелаг Гулаг“ Францішак Аляхновіч быў абменены саветамі на Браніслава Тарашкевiча, які жыў у Вiльнi. У час iх абмену на савецка-польскай дзяржаўнай мяжы ў раёне чыгуначнай станцыi Негарэлае, калi адзiн накiроўваўся ў “буржуазную“ Польшчу, другi — у першую краiну сацыялiзму, Аляхновіч зьвярнуўся да Тарашкевіча: “Бронюсь, куды ты iдзеш?“ Праз пару год Тарашкевіча расстралялі. Паглядзіце фільм, карацей
Hide player controls
Hide resume playing