Па традыцыі напярэдадні навагодніх святаў аказваюць дапамогу дзецям-сіротам, а таксама дзецям, што засталіся без апекі бацькоў. Прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый наведваюць дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, сацыяльныя прытулкі. Арганізуюць навагоднія прадстаўленні, уручаюць падарункі. За 15 гадоў існавання акцыі «Прафсаюзы-дзецям» больш за тры з паловай тысячы дзяцей пабывалі на абласным прафсаюзным навагоднім свяце. Сёлета яно пройдзе 26 снежня ў Беларускім тэатры «Лялька». 120 дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў убачаць пастаноўку «З Новым годам, добры гном». Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing