Myvideo

Guest

Login

Паэтычны марафон Роднай мове прысвячаю я радкі, 2019 год

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Відэа снята ў тэхніцы “Паэтычныя бусы“ з удзелам чытачоў дзіцячай бібліятэкі-філяла №9 у 2019 годзе. Уладзімір Дубоўка Родная мова, цудоўная мова!.. Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова! Матчын дарунак ад самай калыскі, ты самацветаў яскравая нізка. Кожны з іх барвы дзівосныя мае, вечным агнём зіхаціць - не згарае. Ты мне заўсёды была дапамогай, дзе б і якой ні хадзіў я дарогай. Чую ў табе перазвоны крыніцы, чую ў табе і раскат навальніцы, чую павевы зялёнага бору, водгулле працы у родным прасторы. Кожнай драбнічкай ты варта пашаны, кожнае слова вякамі стварана. І на вякі яно жыць застаецца, вечнае так, як народнае сэрца. 1966

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later