Хто б з нас не хацеў стаць сведкай такога моманту, калі сляпы раптоўна пачынае бачыць, а спаралізаваны хадзіць? Хто б не хацеў пабачыць, як, дзякуючы аднаму прамоўленаму слову, памерлы раптам выходзіць з магілы, а марская стыхія цалкам суцішаецца? Ўсё гэта можна было назіраць, калі Ісус дэманстрыраваў людзям прысутнасць Бога і Бог асаблівым чынам дакранаўся зямнога жыцця чалавека. Галодныя насычаліся, хворыя аздараўляліся, зняволеныя атрымоўвалі свабоду. Не магло быць інакш, бо там “дзе Дух Гасподні, там свабода“ (пар. 2 Кар 3,17) - так пісаў Апостал Павел. Думаю, Бога які чыніць такія знакі, былі б не супраць убачыць нават і тыя, хто ў Яго не верыць.
Hide player controls
Hide resume playing