Пойма ракі Дзітва на Гарадзеншчыне - шматпакутная тэрыторыя: тут шмат торфу. Для яго здабычы 50 км ракі на Воранаўшчыне ператварылі ў канал, а 5 гадоў таму запланавалі здабычу торфу і на Лідчыне... Але мы хочам захаваць пойму Дзітвы і ўнікальнае міжрэчча з дзікімі астравамі! Тут жыве вяртлявая чаротаўка, якой пагражае глабальнае знікненне. Тут – адно з трох вядомых месцаў, дзе сустракаецца рэдкі матылёк – блакітнаватая мнагавочка. У поймы Дзітвы настолькі багатая біяразнастайнасць, што тут варта стварыць заказнік, каб захаваць гэты прыродны скарб. Падрабязней чытай тут:
Hide player controls
Hide resume playing