Герой фільму нарадзіўся ва ўсходняй Беларусі. Ён быў на Майдане, а цяпер бярэ ўдзел у баявых дзеяннях недалёка ад Данецку. Беларус змагаецца ў шэрагах добраахвотніцкага корпусу «Правы сектар» – вайсковай адзінкі, якою расейская прапаганда пужае сваіх суграмадзянаў. Галоўны герой рызыкуе сваім жыццём дзеля вольнай і непадзельнай Украіны, бо верыць, што ад гэтага будзе залежаць лёс і ягонай айчыны – Беларусі. Жаўнер не мае ўкраінскага грамадзянства, і з прававога гледзішча ягонае перабыванне на фронце нелегальнае. Ён не можа разлічваць ні на ўзнагароды, ні на пенсію. Больш за тое, няма гарантыі, што праз нейкі час маладзёна не выдадуць уладам Беларусі як замежнага найміта. У гэтым выпадку хлопца чакаюць доўгія гады за кратамі.
Hide player controls
Hide resume playing