🔶 Суд: БЧБ-сьцяг абражае людзей 20-гадовую Марыю Сафонаву асудзілі на 2 месяцы арышту, яна павінна выплаціць 556 рублёў за шкоду камунальнікам. Дзяўчына нанесла надпіс «Жыве Беларусь» і бел-чырвона-белыя палосы на асфальт і дзьверы падвальнага памяшканьня. Сьледчы камітэт палічыў гэтыя надпісы «цынічнымі». На яго погляд, надпісы «зьневажаюць пачуцьці грамадзян, дэманструюць пагарду да маральных каштоўнасьцяў, накіраваныя на прычыненьне шкоды грамадзкаму парадку і грамадзкай маральнасці».
Hide player controls
Hide resume playing