Фільм пра культавыя будынкі беларускага Паазер’я. Тут іх больш за 30: праваслаўныя цэрквы з блакітнымі макаўкамі, каталіцкія шпілі і вежы касцёлаў. Тут пераплялося ўсё: готыка, неаготыка, класіцызм — мноства форм і сілуэтаў. Людзі розных канфесій спрадвеку жывуць у згодзе на гэтай блаславёнай зямлі. Строгая прыгажосць храмаў, іх гісторыя, у якой ёсць усё — ад нараджэння да заняпаду і разбурэння. Але сёння гэтыя архітэктурныя помнікі сталі сімвалам адраджэння духа і веры, велічы краіны.
Hide player controls
Hide resume playing