Напярэдадні Беларусь адзначыла адно з галоўных дзяржаўных свят – Дзень Незалежнасці. Менавіта 3 ліпеня 1944 года ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалена сталіца Беларусі, а потым і ўся Беларусь. З гэтай сімвалічнай даты і пачыналася гісторыя незалежнай Беларусі. Урачыстыя мерапрыемствы праходзілі па ўсёй краіне. Пачаліся з ушанавання памяці, тых, хто 7 дзесяцігоддзяў назад паклаў галовы за свабодную Радзіму.
Hide player controls
Hide resume playing