🔶 Літва забараніла транзыт «Беларуськалію». Што гэта значыць для Беларусі? Літва забараніла транзыт беларускіх угнаеньняў. Забарона пачала дзейнічаць з 1 лютага. Апошні беларускі цягнік з угнаеньнямі заехаў у Літву ўвечары 31 студзеня. Цяпер на тэрыторыі Літвы знаходзіцца каля 1000 чыгуначных вагонаў, якія належаць «Беларуськалію», гэта прыкладна 20 саставаў. Што гэта значыць для беларускай эканомікі — тлумачыць акадэмічная дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова. #Беларуськалій #транзыт #Літва #РадыёСвабода
Hide player controls
Hide resume playing