Рэалізацыю мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» абмеркавалі на адкрытым пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама. Сістэмная работа дзяржаўных службаў і прадпрыемстваў спрыяе зніжэнню гібелі і траўматызму людзей. Выкананне дырэктыўных патрабаванняў засяроджана перш за ўсё на прафілактычных мерапрыемствах. Зараз у вобласці праходзіць месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення вясновых палявых работ. За першы тыдзень праверана больш за 100 сельгаспрадпрыемстваў. У сярэднім на адным знаходзяць да дзясятка парушэнняў, кантроль за іх ліквідацыяй, арганізацыя бяспекі працы, павышэнне адказнасці кіраўнікоў і спецыялістаў за захаванне здароўя і жыцця сваіх работнікаў застаюцца пад пільнай увагай. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing