Myvideo

Guest

Login

Мы вывучылі нашы памылкі і зараз дзейнічаем больш адказна, каб не падсталяць людзей.

Uploaded By: Myvideo
125 views
0
0 votes
0

У нас быў план ― правесці перамовы з урадам. А ў Статкевіча ― ісці на штурм. Мы ў штабе загадзя вырашылі, што калі на Плошчы Статкевіч пачне заклікаць людзей ісці на штурм ― вырубаць апаратуру і перадаваць слова Някляеву. Які павінен быў утрымаць Плошчу ад штурму. Яму пра гэта сказалі і ён быў згодны. Наш план Плошчы быў недасканалым, занадта наіўным і рамантычным. Таму не важна якім маршрутам мы пайшлі, вынік бы не змяніўся. Ні з мікрафонам, ні без яго. Я адчуваю сябе вінаватым за гэта і прымаю адказнасць за тое, што здарылася на Плошчы з людзьми. Мы не прадумалі добра дзеянні, не ацанілі ўсіх рызыкаў, і не здолелі абараніць людзей, якія прыйшлі за намі. Я быў лідэрам ГП і ў 2010 годзе, і ў 2015, прымаў рашэнні. І адказваю за тое добрае, што было і ёсць, і за тыя пралікі, якія былі зробленыя. Мы вывучылі нашы памылкі і зараз дзейнічаем больш адказна, каб не падстаўляць людзей.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later