🔶 Затрымалі беларускага актывіста за пэрформанс з гноем | Задержали Маркелова за перформанс в Киеве У Кіеве каля амбасады Беларусі затрымалі беларускага актывіста Пятра Маркелава за правядзеньне пэрформансу. Гэта адбылося пасьля таго, як актывіст спрабаваў перакінуць праз агароджу на тэрыторыю беларускай амбасады некаль мехоў гною. У часе затрыманьня Пётар Маркелаў выгукваў, што гэтая акцыя ськіраваная, каб прыцягнуць увагу да падзеяў у Беларусі і да інфармацыі пра сьмерць аднаго ў палітвязьняў у турме. Супрацоўнікі Нацгвардыі вельмі жорстка затрымалі актывіста —павалілі на зямлю і надзелі кайданкі. Адзін з супрацоўнікаў Нацгвардыі некалькі разоў выкрыкнуў, што Пётр Маркелаў будзе дэпартаваны, бо ён парушыў грамадзкі парадак.
Hide player controls
Hide resume playing