Myvideo

Guest

Login

ВЕЧНЫ БОЙ ЭДУАРДА ЛОБАВА рэж. Вольга Воранава, Польшча, 2023 г. / Документальные фильмы Белсат

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Актывіст, сустаршыня “Маладога фронту“, беларускі добраахвотнік ЗСУ Эдуард Лобаў гераічна загінуў ва Украіне – у баі пад Вуглядарам 23 студзеня 2023 года. Яшчэ ў школе падлетак Эдуард Лобаў казаў, што трэба рыхтавацца да вайны, трэба быць добрым вайскоўцам. Хлопец марыў стаць афіцэрам, аднак у вайсковую акадэмію не трапіў. Але ад мары хлопец не адмовіўся, ён пайшоў служыць у войска, у элітную дэсантную частку. Калі Эдуард пабачыў, як там рыхтуюць жаўнераў, у яго цалкам змянілася стаўленне да беларускага войска. Так пачалася асабістая барацьба Эдуaрда Лобава з сістэмай. Пасля дэмабілізацыі Эдуард Лобаў далучыўся да «Маладога фронту», актыўна ўдзельнічаў у пратэставых акцыях. За дзень да правядзення вулічнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Эдуaрда Лобава затрымалі разам са старшынём “Маладога фронту“ Змітром Дашкевічам і засудзілі на 4 гады калоніі. Адбыўшы тэрмін, актывіст заставаўся пад прэвентыўным наглядам міліцыі.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later