Новая інтэрпрэтацыя біблейскай гісторыі, якая цягам стагоддзяў неаднаразова прыцягвала ўвагу мастакоў, кампазітараў і паэтаў. Спроба асэнсаваць жыццё і ўчынкі Юдзіфі з сённяшняга пункту гледжання, зразумець не толькі рэлігійныя, але і псіхалагічныя матывы паводзін біблейскіх герояў, спроба вытлумачыць іх гісторыю як універсальную прытчу аб сутыкненні лёсаў чалавека з няўмольным рухавіком гісторыі. Аўтар п’есы — Сяргей Кавалёў Рэжысёр — Павел Пасіні Сцэнаграфія — Аляксандра Канарска Пераклад — Наталля Русецкая, Малгажата Бухалік, Васіль Сёмуха Ролі выконваюць — Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела , Валянціна Гарцуева Спекталь створаны разам з камандай neTTheatre.
Hide player controls
Hide resume playing