Multistreaming with За кароткі прамежак часу ў Беларусі з'явіліся помнікі шэрагу знакавых асоб з нашай гісторыі — Тадэвушу Касцюшку, Льву Сапегу, Гедыміну. Цырымоніі адкрыцця гэтых помнікаў сабралі вялікую колькасць людзей, сталі падзеямі, якія ўзрушылі беларускую нацыю. І гэта мы яшчэ не згадваем такую знакавую падзею, як пахаванне ў Вільні Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Можа, там, сярод гістарычных постацяў, нам і варта шукаць беларускую нацыянальную ідэю? Пра гэта мы і разважаем у чарговым выпуску “Ідэі Х“ з суаўтаркай помніка князю Гедыміну Вольгай Нячай.
Hide player controls
Hide resume playing