“ Не пакіну вас сіротамі, — кажа Госпад,— іду і прыйду да вас, і ўзрадуецца сэрца вашае.” (Ян 14, 18) Напярэдадні пяцідзесятніцы- ўрачыстасці Спаслання Святога Духа, нагадваем словы Хрыста. І падкрэсліваем тое, што веруючы чалавек не ёсць самотны ў свеце. З хрысціянінам заўсёды ёсць Бог. Хрыстос, каб пераканаць у блізкасці Бога, звяртаецца да вобразу сіраты. Мець сацыяльны статус сіраты – перспектыва,мякка кажучы, не самая радасная. Біблія не аднойчы ўзгадвае сацыяльную групу сіротаў і ў гэтым кантэксце гучаць заданні і абавязкі, што тычыцца іншых.
Hide player controls
Hide resume playing