Віцебскае прадпрыемства «Даламіт» з-за падтаплення кар'ераў па здабычы карысных выкапняў нясе страты. Прычына – высокі ўзровень вады ў Заходняй Дзвіне ў раёне будаўніцтва ГЭС. Для адпампоўкі вады задзейнічаны 5 насосаў, замест трох, як звычайна. А гэта дадатковыя затраты на аплату электраэнергіі. Сума вымяраецца тысячамі беларускіх рублёў. Зараз кіраўніцтва спрабуе знайсці выйсце з сітуацыі. Прычым не толькі з гэтай. Праблемы «Даламіта» будуць вырашацца на рабочай нарадзе з удзелам губернатара, дзе разгледзяць пытанні вываду прадпрыемства з крызісу. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing