Камандзір менскага АМАП Дзмітры Балаба спрабаваў даць інтэрв’ю Аляксандру Хараўцу з лукашэнкаўскага “Беларусь 1“. Людзі заўважылі гэта, падышлі, пачалі крычаць “Прадажныя“ і засвістываць прапагандыстаў. Балаба ў адказ вельмі ўпэўнена пачаў казаць нешта пра польскія і літоўскія грошы, а таксама патрабаваць, каб прэсу не чапалі. Дарэчы, 11 кастрычніка міліцыя затрымала блізу 35 журналістаў з незалежных выданняў па ўсёй Беларусі.
Hide player controls
Hide resume playing