Удзень 1 верасня калона студэнтаў прайшла больш за 22 км па Мінску, спрабуючы прабіцца да Міністэрства адукацыі. Яны хацелі падаць петыцыю з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі, свабодных выбараў і вызвалення палітвязняў. Але міліцыя не пусціла студэнтаў на плошчу Незалежнасці, побач з якой месціцца міністэрства. Як гэта было? Паглядзіце відэа, якое здымалі цягам усяго марша журналісты Еўрарадыё!
Hide player controls
Hide resume playing