Я любіла цябе, мілы, З васямнаццаці гадоў. Я ўсе ночанькі не спала Да дванаццаці часоў. А ў дванаццаць я ўснула – Мне прысніўся чудны сон... Сняцца яго кары вочы, Мая первая любоў. Ой, ты, белая бяроза, Што ж ты пахілілася? Ці ж ты, мілы, такі добры, Ці ж ты мілы, такі добры, Што я ўлюбілася? Выйду я на тую гору, Стану я на бугарок – Слышу мілага гармошку І падружкін галасок. Ой, ты, белая бяроза, Што ж ты пахілілася? Ці ж ты, мілы, такі добры, Ці ж ты мілы, такі добры, Што я ўлюбілася? Народная песня з вёскі Камуна Любанскага раёна Мінскай вобласці. Сучасная апрацоўка Арцёма Кандрацюка. Сайт тэлеканала “Беларусь 3“: Наша старонка ў ФБ: Наша старонка ў ОК: Наш Instagram: #нацыянальныхітпарад #100песеньдлябеларусі #беларусь3
Hide player controls
Hide resume playing