Фільм вытворчасці “Беларусьфільма“ пра трагедыю беларускай інтэлігенцыі ў гады Другой Сусветнай і саму паэтку Ларысу Геніюш. Фільм выйшаў у 1996 годзе. “Днямі праглядзеў фільм Віталя Дудзіна, зняты ў 1996 годзе па ўспамінах таленавітай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Эх, гэтае кіно трэба кожны дзень паказваць беларусам, каб яны пачалі асэнсоўваць сваё мінулае і рабіць высновы. - Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук. Ёсць у карціне адна фраза, кінутая немцам: “Што вы за народ, то пад палякамі сядзіце, то пад рускімі. Калі гэта ваш шлях, то…”. Так, горкая праўда. Падзеленая ў пачатку ХХ стагоддзя Беларусь стала арэнай кровапралітных бітваў, у якіх чужынцы забівалі беларусаў, а бывала, што і самі жыхары рэспублікі забівалі сваіх суайчыннікаў, калі тыя прытрымліваліся іншых поглядаў. Ларыса Геніюш – ахвяравала сваё жыццё для Беларусі. Яна была беларускай патрыёткай, яна верыла, што наша краіна стане незалежнай, яна рабіла для гэтага ўсё, што магла. А ў адказ, атрымала сталінскія лагеры. Яна да сённяшняг
Hide player controls
Hide resume playing