Сёння ў падкасце “Культурная Сядзіба“ размаўляем пра жыццё на дзве краіны з пісьменнікам Сашам Філіпенкам. Ён нарадзіўся ў Мінску, у студэнцкія часы пераехаў у Санкт-Пецярбург, пасля замацаваўся на тэлебачанні ў Маскве – але працягвае бываць на малой радзіме. У свае 34 гады Філіпенка – аўтар чатырох раманаў. За кнігу “Бывший сын” ён атрымаў прэстыжную “Рускую прэмію”. У “Культурнай сядзібе” пагаворым пра літаратурныя працэсы на постсавецкай прасторы і новы раман, які ён нядаўна дапісаў. Таксама ў падкасце – культурныя навіны і афіша на тыдзень. Падтрымай гэтае відэа:
Hide player controls
Hide resume playing