Верш Якуба Коласа «Восень» для конкурсу «Вымаўляты» чытае хлопчык з гораду Чэрвень Міша Маковіч, 6 гадоў. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Якуб Колас «Восень» Пуста ў лузе. Толькі стогі Парыжэўшыя стаяць, Ды шпакі каля дарогі Цэлы дзень адно крычаць. Грэчка зжата. Гола ў полі. Жыта звезена даўно. Толькі плаваюць на волі Кучы хмар, як валакно. Дожджык сее беспрастанку; Вецер свішча так, як звер... Колькі лужын каля ганку! А гразі, гразі цяпер! Ссохлі травы, ўсё павяла.
Hide player controls
Hide resume playing