Ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Расіяй чарговыя эканамічныя непаразуменні: то нам паведамляюць пра “падатковы манёўр”, які пагражае беларускаму бюджэту вялікімі стратамі, то пра спыненне паставак нафтапрадуктаў. То ўвогуле Масква вырашае правесці аўдыт нашых стасункаў. Што на самой справе стаіць за гэтымі “манёўрамі” Масквы? Ці сапраўды ў Крамлі вырашылі, што Беларусь дорага абыходзіцца Расіі? Ці атрымаецца ў беларускіх перамоўшчыкаў павярнуць сітуацыю на карысць Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа эканаміст Сяргей Чалы.
Hide player controls
Hide resume playing