Myvideo

Guest

Login

САХАШЧЫК пра Залужнага, Хрэніна, Пракопева і як ледзь не загіну пад Іскандэрам | ТОК

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

У новым выпуску ТОК мы размаўляем з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, былым камандзірам брэсцкай дэсантнай часці, які пасля выхаду ў адстаўку збудаваў паспяховы прыватны будаўнічы бізнэс, а сёння з’яўляецца «міністрам абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Цяпер жа Сахашчык рэгулярна ездзіць ва Украіну да байцоў сваёй дэсантна-штурмавой роты, якая з красавіка бязвылазна знаходзіцца на фронце. У вялікай размове Валерый Сахашчык распавядае пра сучасную вайну, зброю, параўноўвае міністра абароны Хрэніна і ўкраінскага галоўнакамандуючага Залужнага, кажа пра патрыятызм сакратара Рады бяспекі Вальфовіча. Тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не выкараненая «дзядуха» і чаму, каб пазбавіцца ад яе, трэба пачынаць са школ. Даводзіць, чаму ў беларускай вайсковай сістэме немагчыма не красці. Сахашчык таксама тлумачыць, чаму падзяляе Полк Каліноўскага і яго штаб, і згадвае, як ледзь не загінуў пад «Іскандэрамі». Кажа, ці была спроба яго атруціць і што было ў ягонай машыне, якую абрабавалі ў Чэхіі. Але гэтая размова не толькі пра вайну. Валерый расказвае пра сваіх пяцярых дзяцей і як яго змяніла малодшая пяцігадовая дачка, дзеліцца гісторыяй знаёмства з жонкай, якая адбылася дзякуючы , і тлумачыць, як думаць як бізнэсовец. 00:00 — вырвана з кантэксту 00:58 — чаму Буданаў пахваліў Лукашэнку 02:19 — што павінны зрабіць беларусы, каб з імі пачалі лічыцца ў свеце 07:06 — у Расіі з саюзнікаў толькі армія і флот, а ў Беларусі? 08:24 — «Я для сябе падзяляю Полк Каліноўскага і штаб» 09:44 — «Янкі» лічыць, што для сілавога сцэнара трэба 250 тысяч байцоў. А Сахашчык? 12:39 — ці ёсць у «Янкі» палітычная будучыня 13:32 — пра дзейнасць дэсантна-штурмавой роты Сахашчыка ва Украіне 16:43 — чым адрозніваецца сучасная вайна 17:30 — як ледзь не загінуў пад «Іскандэрамі» 19:03 — чаму пазітыўна ставіцца да Маргелава, хоць той душыў Пражскую вясну 20:29 — ці можа быць жанчына эфектыўным міністрам абароны 21:27 — што супольнага з Чэрчылем 21:47 — як трэніраваў батальён нігерыйцаў у Афрыцы 24:16 — ці была спроба атручэння Сахашчыка 24:36 — што было ў дакументах, якія скралі з машыны Сахашчыка 26:50 — як піў гарэлку з каскі 30:11 — як шмат беларусаў ваявала ва Украіне 32:06 — пра аперацыю ў Мачулішчах 34:41 — як мяняе вайна байцоў 37:10 — стаўленне да Вадзіма Пракоп’ева і Генадзя Манько 38:53 — чаму ўкраінцам не ўдалося прарваць фронт падчас контрнаступу 40:19 — Украіна зможа вызваліць Крым? 42:58 — чаму зараз немагчыма вызваліць Данецк? 44:25 — чым Залужны адрозніваецца ад Хрэніна 46:14 — чым Данілаў адрозніваецца ад Вальфовіча? 47:29 — ці атрымае Качанава ўладу 52:39 — якая альтэрнатыва Лукашэнку 58:50 — пра пяцярых дзяцей 1:01:25 — як пазнаёміўся з будучай жонкай 1:03:55 — якая структура больш эфектыўная: ГУР ці ГРУ? 1:04:37 — чаму Расія дагэтуль не прайграла 1:06:36 — што будзе азначаць непараза Расіі ў вайне 1:09:52 — што будзе, калі Лукашэнка памрэ, а Расія нападзе на Беларусь 1:10:28 — ці ёсць у беларускіх генералаў план на выпадак вайны 1:11:22 — як бы мог выглядаць канфлікт Беларусі з НАТА 1:12:16 — БЛІЦ: Рада бяспекі ці спіс Форбс, Клаўзевіц ці Свечын, Рэмарк ці Быкаў, Байдэн ці Трамп 1:15:24 — чаму Лукашэнка не давярае вайскоўцам 1:18:42 — ці ёсць у Беларусі зброя, супастаўная той, якой ваююць украінцы 1:22:26 — далей — вайна робатаў 1:24:27 — ці моцная беларуская армія 1:25:49 — пра бізнэс і вялікія грошы 1:28:17 — за што сорамна перад сям’ёй 1:29:22 — за што беларусам варта паважаць саміх сябе 1:31:07 — мінусы ў структуры Мінабароны 1:31:49 — чаму дагэтуль не выкараненая «дзядуха» ў арміі 1:38:40 — хто самы вялікі хапуга ў арміі 1:44:39 — пра Дзень перамогі і патрыятызм 1:47:52 — ці хапае парадку ў апазіцыі 1:49:40 — мая самая галоўная задача — грамадзянскі дыялог 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: @tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: 🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста: 🔸 Apple Podcasts: 🔸 Spotify: 🔸 Яндэкс.Музыка: 🔸 Google Podcasts: 🔸 Сastbox: 🔸 Amazon Music: 🔸 Listen Notes: #сахашчык #беларусь #ток #навіныбеларусі

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later