Танцавальную вечарынку пад жывую музыку зладзіла на Падміколлі суполка магілёўцаў - аматараў беларускіх народных танцаў. Такія вечарыны на пятачку ў канцы цэнтральнай алеі парка праводзяцца не ўпершыню, але звычайна яны праходзяць “пад калонкі“. У гэты дзень магілёўцаў парадавалі жывымі гукамі народнай музыкі - госці з Бярэзані Міхал Папруга . 21 жніўня 2019, парк Падміколле, Магілёў. Больш падрабязна ўсю інфармацыю можна адшукаць у сацыяльных сетках - суполка мае свае старонкі ў Кантакце, Фэйсбуку і Інстаграме: Беларускія народныя танцы ў Магілёве - танцуем разам! Здымкі і мантаж відэа - Алесь Сабалеўскі.
Hide player controls
Hide resume playing