Набыць квіткі на спектакль: #tickets Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, К свайму сталу, к нашаму прыпечку. Хлеба-солі засылайце, Каб было чым душы памінаць, Год ад году, Век ад веку. РТБД працягвае асэнсоўваць вопыт мінулага, збіраць і захоўваць яго ў трылогіі “Песень у адной дзеі”. Аснова спектакля “Забалоцце” – завяршальнай часткі трылогіі – рэальная гісторыя аб васьмі братах, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістая перапрацоўка аўтарамі страт, болю і страхаў іх продкаў з дапамогай беларускага фальклору, іх жаданне лепш зразумець гісторыю свайго роду. “Забалоцце” – назва рэальна існуючай вёскі, а таксама частка міфаў і паданняў, што зашыфравана ў нашым культурным кодзе. Рэжысёр-пастаноўшчык – Яўген Карняг Мастак – Таццяна Нерсісян Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава Узроставыя рэкамендацыі: 16 Прэм’ера: 16 снежня 2023 Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
Hide player controls
Hide resume playing