Улада пераконвае, што задушыла пратэсты і здабыла перамогу ў няроўнай барацьбе з “экстрэмістамі і тэрарыстамі”, якія пад кіраўніцтвам замежных “лялькаводаў” імкнуліся “знішчыць краіну”. Карацей, “любімую не аддалі”, але цяпер ад яе патрабуюць прызнанняў у любові ў адказ. Ці бывае любоў пад прымусам і да чаго гэта можа прывесці? Пазбаўленне ад нелаяльных — чым гэта пагражае навуцы, культуры ды іншым сферам? Ці доўга грамадства можа жыць ва ўмовах стрэсу і ў чым небяспека такога існавання? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.
Hide player controls
Hide resume playing