Шмат гадоў таму жыў на свеце млынар. І быў у млынара асёл, разумны і дужы... і вось нарэшце асёл састарэў, а гаспадар узяў і выгнаў яго з дому. Асёл спачатку спалохаўся, а потым падумаў: “Пайду гэтак я ў нямецкі горад Брэмен і стану там гарадскім музыкам”. Сусветныя зоркі легендарныя “БРЭМЕНСКІЯ МУЗЫКІ” сёння, 14 снежня, у гасцях у Маляваныча. Слухаем славутую казку Братоў Грым і глядзім выдатныя малюнкі Андруся Такінданга. Падтрымаць спраўных музыкаў ды ўсіх дзеячаў культуры, а таксама іх новыя творчыя праекты можна ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE
Hide player controls
Hide resume playing