“Басовішча для мяне - цэлае жыцьцё”, - распавядае Лідка Пякарская, якую бацькі ўзялі на Басовішча ўпершыню ў 4 месяцы. У 1989 яе маці Барбара Пякарская была арганізатаркай фэстывалю музыкі маладой Беларусі, які 30 гадоў праходзіў у Гарадку на Падляшшы. Сёлета 30-ае «Басовішча» і арганізатары вырашылі, што яно стане апошнім. Як прайшоў заключны фэстываль і якімі словамі ўзгадваюць музыкі ўсе гэтыя гады Басоў, - у відэа Свабоды. Радыё Свабода
Hide player controls
Hide resume playing