“Адна з лірычных кульмінацый спектакля - арыя Кізгайлы “Зямля, не пракляні мяне”. Здраджаючы дадзенаму сябру слову, герой разумее, што гэта не проста асабістая здрада – гэта здрада зямлі, яе адвечным законам. Не здраджваць зямлі бацькоў, гэта, дарэчы, і адзін з запаветаў “Сівой легенды”, шчыра і эмацыянальна заяўлены ў спектаклі...“ Арыя Кізгайлы з оперы Дзм. Смольскага “Сівая легенда“. Спявае Станіслаў Трыфанаў. Пачуць нацыянальны шэдэўр у Вялікім тэатры можна 30 сакавіка. Запрашаем, сябры!
Hide player controls
Hide resume playing