На канале DW на YouTube выйшаў расказ былога байца беларускага “эскадрона смерці“ Юрыя Гараўскага. У фільме той прызнаецца ў саўдзеле ў выкраданні і забойстве ў 1999 годзе апазіцыйных дзеячаў — генерала Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, а таксама бізнесмена Анатоля Красоўскага. Фільм нарабіў шмат шуму. Найперш таму, што там пералічваюцца імёны людзей, якія бралі ўдзел у тым злачынстве. Адначасова з'явілася шмат версій таго, чаму гэты фільм быў апублікаваны менавіта цяпер — напярэдадні чарговай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Сустрэчы, падчас якой будзе вырашацца далейшы лёс паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. Ці можна верыць прызнанню Юрыя Гараўскага? Чаму з'яўленне гэта фільма звязваюць з перамовамі Лукашэнкі і Пуціна? Ці можа гэты фільм быць палітычнай правакацыяй і каго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былы вайсковец і стваральнік “Белага легіёна“ Сяргей Бульба.
Hide player controls
Hide resume playing