Словы Рыгора Барадуліна Музыка Змітра Вайцюшкевіча Ціха ноч ступае З зорнаю сявенькай. Па сінім Дунаі Дзед плыве сівенькі. А вязе ён кадку, Мёд салодкі ў кадцы, Кожнаму дзіцятку Па цікавай казцы. Мёдам вочкі мажа, Доўга казку кажа. А гэтага дзеда Дзеткам трэба ведаць. Не рыпяць завесы, Калі зойдзе ў хату. Добрым сном завецца Дзядок барадаты. Ты, дзядок, у лодку Забірай Ілонку. Няхай засынае на сінім Дунаі. Як засне, да мамы Завязі
Hide player controls
Hide resume playing