У Беларусі з'явіўся новы падкаст! І гэта... лесбі-падкаст! Ён называецца “Лесбы на балоце“. Яго вядуць культур-менеджарка і акторка Віка Біран і дызайнерка-ілюстратарка-перакладчыца-SMMшчыца Даша Рамановіч. Першы выпуск доўжыцца цэлую гадзіну, запіс адбываецца ў спальні ў Вікі. Дзяўчаты размаўляюць пра тое, дзе знайсці мяккі авакада, як скончыць адносіны і не даўбануцца, як пайсці на псіхатэрапію і не збяднець. І ўвогуле пра тое, як гэта — быць лесбіянкай. Ці саспела Беларусь для такога падкаста? Пра гэта паразмаўляем з Вікай Біран і Дашай Рамановіч.
Hide player controls
Hide resume playing