— Потому что я знаю, что столько дверей, сколько я уже открыл у себя в округе, не открыл никто ещё из всех девяти конкурентов… — Ну здрасьте! Я точно также обошел пол округа, собирал эти подписи… — Так, давайце дзвярмі памераемся зараз! Мы вяртаемся да нашых перадвыбарчых дыскусій і сёння гатовыя парадаваць вас сутыкненнем двух кандыдатаў, якія праходзяць па адной выбарчай акрузе: Сяргей Вазняк (Гавары праўду) і Зміцер Кучук (Зялёныя). З гэтага выпуску вы даведаецеся: • Як так здарылася, што з 9 кандыдатаў па Кальварыйскай выбарчай акрузе аж 3 — з апазіцыі? • Чаму Зміцер Кучук адмаўляецца ісці на выбары, як выбаршчык, аднак ідзе, як кандыдат? • Дэмакрат-камуніст — гэта як? • Навошта «зялёнаму» дырэктару смеццеперапрацоўчага прадпрыемства дэпутацкае месца? • «Флопі дыскі» і падораныя кватэры: «ляпы» прыёмнай камісіі, якія яны? • Чаго чакаць выбаршчыкам: апазіцыйнага дэпутата або здачы мандату? Глядзіце гарачую спрэчку кандыдатаў у дэпутаты на ePramova! А каго падтрымалі б вы? 😉 #выбары2018 у партнёрстве
Hide player controls
Hide resume playing